незалежныя
сацыялагічныя
дадзеныя
у партнёрстве з
Кожны аўторак мы будзем дасылаць вам аўтарскі артыкул сацыёлага Генадзя Коршунава пра тое, чым жыве сучаснае беларускае грамадства: устаноўкі і каштоўнасці, палітыку і эканоміку, страхі і надзеі.
Дзеля поўнай празрыстасці ў кожнай хвалі нашага даследавання мы публікуем сырыя дадзеныя ўсіх адказаў рэспандэнтаў у выглядзе файлаў XLSX и SAV.
[ жнівень - лістапад 2025 ]
Вынікі дваццаць першай хвалі сацыялагічнага даследавання Chatham House
[ 9 снежня 2024 года - 15 студзеня 2025 ]
Вынікі дваццатай хвалі сацыялагічнага даследавання Chatham House
[ 28 чэрвеня - 3 ліпеня 2024 ]
Вынікі дзевятнаццатай хвалі сацыялагічнага даследавання Chatham House
F.A.Q.
ПРА САЙТ
ПРА БЕЛАРУСКУЮ ІНІЦЫЯТЫВУ
Сайт створаны ў межах "Беларускай ініцыятывы" - сумеснага праекта Chatham House і Цэнтра новых ідэй.

Мы вырашылі стварыць яго з-за недахопу публічна даступных сацыялагічных дадзеных, што абмяжоўвае як беларусаў, так і замежнікаў у разуменні беларускага грамадства. Сацыялагічныя дадзеныя Chatham House, як і гэты сайт, служаць таму, каб запоўніць, гэты прабел.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года, а таксама жорсткая рэакцыя рэжыму на пратэсты, якія былі пасля выбараў, пакінулі грамадзян без палітычных зменаў, якіх яны патрабавалі.

Пагарджанне дэмакратычнымі працэсамі і правамі чалавека тармозіць развіццё краіны і патрабуе стратэгічна накіраванай міжнароднай падтрымкі, каб прыцягнуць да адказнасьці палітычных дзеячоў Беларусі.

Праект выкарыстоўвае сацыялагічныя дадзеныя для таго, каб аб'яднаць міжнародную супольнасць з мясцовымі і рэгіянальнымі экспертамі для маніторынгу і абмеркавання праблем, якія стаяць перад краінай.

Праект служыць стварэнню рэкамендацый, якія дапамогуць міжнароднай супольнасці ў выпрацоўцы мер у падтрымку правоў чалавека і дэмакратыі. Праект таксама звяртае ўвагу на складанасці, з якімі сутыкаюцца жанчыны і маргіналізаваныя супольнасці.

"Беларуская ініцыятыва" рэалізуецца Chatham House у супрацоўніцтве з Цэнтрам новых ідэй. Кіруе ініцыятывай Рыгор Астапеня.