З 28 чэрвеня па 3 ліпеня Chatham House апытаў 827 рэспандэнтаў. Выбарка адпавядае структуры гарадскога насельніцтва Беларусі і скарэктаваная па полу, узросту, памеру населеных пунктаў і ўзроўню адукацыі. Большая частка анкеты была прысвечаная ўспрыняццю Захаду ў Беларусі і вынікі будуць апублікаваныя на пачатку верасня. Апроч таго, анкета ўтрымлівала два пытанні, прысвечаныя чэмпіянату Еўропы па футболе — адказы на гэтыя пытанні мы публікуем цяпер.
Апытанне паказвае, што большай частцы беларусаў тэма Чэмпіянату хоць крыху цікавая: 22% гараджан належаць да аўдыторыі матчаў, а 38% праяўляюць пасіўны інтарэс. У выпадку ж выбару таго, за каго заўзець, беларусы маюць вельмі разнастайныя перавагі, але каманды-фаварыты мелі найбольшыя сімпатыі (Германія і Іспанія па 12-13% сярод тых, хто праяўляе інтарэс да Еўра).
У чэрвені-ліпені гэтага года ў Германіі праходзіць Чэмпіянат Еўропы па футболе. Якое з наступных сцвярджэнняў лепш за ўсё апісвае тое, наколькі вам цікава сачыць за гэтай падзеяй?
У чэрвені-ліпені гэтага года ў Нямеччыне праходзіць Чэмпіянат Еўропы па футболе. Якую з наступных краін вы б хацелі бачыць пераможцам (нават у выпадку, калі не будзеце сачыць за ходам чэмпіянату)?
Сярод тых, хто “збіраецца глядзець матчы…” і “не супраць даведвацца вынікі…”