Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года, а таксама жорсткая рэакцыя рэжыму на пратэсты, якія былі пасля выбараў, пакінулі грамадзян без палітычных зменаў, якіх яны патрабавалі.
Пагарджанне дэмакратычнымі працэсамі і правамі чалавека тармозіць развіццё краіны і патрабуе стратэгічна накіраванай міжнароднай падтрымкі, каб прыцягнуць да адказнасьці палітычных дзеячоў Беларусі.
Праект выкарыстоўвае сацыялагічныя дадзеныя для таго, каб аб'яднаць міжнародную супольнасць з мясцовымі і рэгіянальнымі экспертамі для маніторынгу і абмеркавання праблем, якія стаяць перад краінай.
Праект служыць стварэнню рэкамендацый, якія дапамогуць міжнароднай супольнасці ў выпрацоўцы мер у падтрымку правоў чалавека і дэмакратыі. Праект таксама звяртае ўвагу на складанасці, з якімі сутыкаюцца жанчыны і маргіналізаваныя супольнасці.
"Беларуская ініцыятыва" рэалізуецца Chatham House у супрацоўніцтве з Цэнтрам новых ідэй. Кіруе ініцыятывай Рыгор Астапеня.